Велікодныя і перадвелікодныя звычаі беларусаў



Як велікодны абрад валачобніцтва можа дапамагчы вызначыць этнічную мяжу паміж беларусамі і палякамі? Пра гэта і іншае ў менскай Арт-сядзібе распавядала даследчыца Алена Ляшкевіч.

Арэал распаўсюджвання валачобніцтва амаль што супадае з беларускай этнічнай тэрыторыяй. Калі мы кажам пра мяжу паміж беларусамі і палякамі на той жа Беласточчыне, то акурат з мапай валачобніцтва яна супадае – тая самая этнічная мяжа. Калі ў 1944 годзе Беласточчыну Польшчы перадалі, то па розных падліках прыкладана 50-60 км беларускай этнічнай тэрыторыі зараз у складзе Польшчы знаходзіцца, прыкладна да Нарава. Ну і вось там абрад валачобніцтва фіксуецца.

Падчас лекцыі «Велікодныя і перадвелікодныя звычаі беларусаў» Алены Ляшкевіч валачобныя песні беларусаў узнаўлялі па зробленых ёй у фальклорных экспедыцыях запісах дзяўчаты з гурта “Нямора”.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара