Вера Ашуева: Героі кнігі Яна Баршчэўскага маюць прататыпаў



Сёння вёска Мурагі, што на Расоншчыне, выглядае як тыповае беларускае закінутае паселішча. Адзінае адрозненне ад безлічы падобных, практычна бязлюдных вёсак – гэта помнік на ўзвышку ля дарогі. На помніку – партрэт і подпіс “Ян Баршчэўскі”. А ніжэй – словы: “Самотныя думкі мае вяртаюцца ў гэты край”. Гэта цытата з самага вядомага твору Яна Баршчэўскага, які праславіў гэтыя мясціны, – “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

Пра сядзібу, дзе калісьці прымалі стомленых падарожнікаў ды слухалі іхныя аповеды пра неверагодныя здарэнні, сёння нагадваюць хіба толькі кусты бэзу і шыпшыны ў полі за вёскай. Але апошнія жыхары Мурагоў яшчэ 30-40 гадоў таму маглі распавесці пра персанажаў кнігі, якія мелі сваіх рэальных прататыпаў, і паказаць мясціны, згаданыя Янам Баршчэўскім, – нараджэнцам гэтага мурагоўскага краю.

Вера Ашуева, вядучая навуковая супрацоўніца полацкага Музею беларускага кнігадрукавання, правяла ў Мурагах усё сваё дзяцінства. І яшчэ заспела жывымі вясковых апавядальнікаў, якія расказвалі гісторыі пра герояў кнігі Яна Баршчэўскага, і свае ўласныя – не менш фантастычныя. Бо фальклор жыве ў гэтым краі гэтаксама натуральна, як спрадвеку глядзіцца ў нябёсы таямнічае возера Нешчарда ці калышуцца мурагі пад лёгкім ветрыкам.

Гутарка Ганны Ліпкі з госцяй Радыё Рацыя Верай Ашуевай:

[Not a valid template]

Ганна Ліпка, Беларускае Радыё Рацыя