“Вераснёвым днём у рэўні”



У вёсцы Залессе Кобрыньскага раёна прайшло этнаграфічнае свята, арганізаванае па прыватнай ініцыятыве ўраджэнцаў вёскі. Канцэрт пад назвай “Вераснёвым днём у рэўні” ўжо некалькі год запар ладзяць Аляксандр Быцко і ягоная жонка Ларыса ля дзедавай хаты Алеся. Паўстала яно з праекта „Вёска, якая не павінна знікнуць”, у межах якога прайшоў першы канцэрт „у рэўні”.

Рэвень – мясцовая назва рова, які аддзяляе вёску ад поля. Канцэрты, згодна з назвай, праходзяць менавіта ў ім. Але пачынаецца свята звычайна з карагода па вёсцы.

[Not a valid template]

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя, Залессе, Кобрыньскі раён

Фота аўтаркі