Вернікі зноў могуць наведваць Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай



Вернікі зноў могуць наведваць Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Фота з фэйсбука Нацыянальнага Санктуарыя Маці Божай у Будславе.

Напрыканцы 2021 года ў Будславе прайшла Святая Імша ўнутры касцёла — яна не праводзілася тут з таго часу, як будынак пацярпеў ад пажару.

Касцёл можна наведаць ва ўсе дні, акрамя панядзелка, з 10.00 да 17.00 гадзінаў. Святая імша па буднях будзе ладзіцца а 18-й гадзіне, па суботах і нядзелах — а 12-й гадзіне.

Будслаўскі касцёл — важная каталіцкая святыня Беларусі. Будынак касцёла гарэў у траўні. Агонь ахапіў і абрынуў дах касцёла. Беларусы сабралі на яго аднаўленне больш за мільён рублёў.