Вершаваная казка для дзяцей паэткі з Баранавіч



У гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт” выйшла з друку цудоўная вершаваная казка для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту настаўніцы і паэткі, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з Баранавіч Таццяны Яцук. Казка называецца “Прыгоды лесавічка Імшарыка і яго сяброў”.

Вершаваная казка “Прыгоды лесавічка Імшарыка і яго сяброў” – гэта вершаваны захапляючы твор пра незвычайныя прыгоды хлопчыка Юркі і дзяўчынкі Палінкі – добразычлівых і спагадлівых дзяцей, якія робяць дабро, а ўзамен атрымліваюць шчырых сяброў у асобе лесавічка Імшарыка і яго дзядулі Прокшы. Маленькія і дарослыя чытачы акунуцца ў таямнічы свет лясных жыхароў, пройдуць разам з героямі ягаднымі і грыбнымі сцяжынкамі.

Прыгоды герояў Таццяны Яцук дапамогуць яшчэ раз пераканацца ў важнасці і значнасці духоўных каштоўнасцей: любві да роднай зямлі, шчырасці, спагады і дабрыні.

Вельмі цудоўны дызайн кніжкі зрабіла мастачка з Нясвіжа Зоя Клішэвіч. Толькі такія беларускамоўныя кніжкі сёння змогуць прыцягваць да сябе ўвагу і радаваць юных чытачоў, якія з радасцю вершаваную казку прачытаюць.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя