Віктар Клімус: Страчаная архітэктурная спадчына Берасця віртуальна аднаўляецца



Распрацоўку мабільнага дадатку reBrest працягваюць прадстаўнікі культурна-асветніцкай ўстановы “Грунтоўня”. У AR-прыкладання па страчанай архітэктурнай спадчыне Берасця з’явіўся аўдыёгід, — распавёў адзін з галоўных аўтараў ідэі Віктар Клімус:

– Зараз на гэтым этапе мы выпусцілі ўжо трэцяя па ліку абнаўленне. Удакладнілі крыху працу з геанавігацыяй, з задаваннем маркераў прасторы, каб можна было на месцы глядзець аб’екты. Гэта нам дапаможа ўжо неўзабаве вельмі хутка выдаць некалькі аб’ектаў, прывязаць іх да мясцовасці па старому Берасцю.

На дадзены момант на AR-прыкладанне працягваецца збор сродкаў. Усе рэквізіты можна знайсці ў адмысловых суполках у сацыяльных сетках.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота з Фэйсбука Віктара Клімуса.