Віктар Саяпін прадставіў гарадзенцам новыя кнігі



Даведацца пра зруйнаваныя і існыя помнікі Гародні, а таксама зрабіць экскурс па неіснуючых фабрыках і заводах гораду над Нёманам можна з дзвюх новых кніжак гарадзенскага краязнаўцы Віктара Саяпіна.

Прэзентацыя гэтых выданняў адбылася ў гарадзенскай абласной бібліятэцы імя Карскага.

Пра свае кнігі распавядае Віктар Саяпін:

– Першая кніга распавядае пра помнікі, якія былі ўсталяваныя на вуліцах нашага гораду з пачатку 20-га стагоддзя. Першы помнік быў усталяваны ў ліпені 1914 года колішняму губернатару нашаму гарадзенскаму, прастаяў ён не вельмі доўга – быў знішчаны падчас акупацыі кайзераўскай. А другі помнік – гэта помнік нашай знакамітай пісьменніцы Элізе Ажэшцы, 20 кастрычніка гэты помнік можа адзначыць сваё 85-годдзе.

На сустрэчу з аўтарам прыйшло некалькі дзесяткаў гарадзенцаў, сярод якіх вялікая колькасць краязнаўцаў і маладых студэнтаў

 Беларускае Радыё Рацыя