Віктар Сазонаў прэзентуе ў Беластоку “Суседскія былі”



У Беласток завітае Віктар Сазонаў. Грамадскі дзеяч, праваабаронца і пісьменнік з Гародні прэзентуе сваю новую гумарыстычную кнігу “Суседскія былі”. Выданне пабачыла свет, дзякуючы беластоцкаму тыднёвіку „Ніва”.

Сустрэчу з Віктарам Сазонавым ладзіць аб’яднанне АБ-БА ў межах дыскусійнага клубу “Пагаворым пра беластоцка-гарадзенскае суседства”. Імпрэза пачнецца 15 красавіка а 17-ай гадзіне па польскім часе ў “Склепе з культурай Аб’яднання АБ-БА”, вул.Чэнстахоўская, 6а.

Беларускае Радыё Рацыя