Віктар Жыбуль: Суму пры чытанні не будзе, я абяцаю



Адзін з самых адметных паэтаў пакалення 90-х Віктар Жыбуль прадстаўляе чытачу свой новы зборнік “Дзяцел і дубло”. Выдавецтва “Галіяфы”, якое выдала кнігу, назвала зборнік – самым вясёлым і іранічыным за ўсю гісторыю беларускай літаратуры. Чаму паэтычны зборнік атрымаўся вясёлым – тлумачыць сам аўтар:

– Кніга мае пэўны свой настрой, аб’яднаны адной канцэпцыяй. Яе склалі пераважна вершы іранічныя, прынамсі тыя, якія выклікалі ў чытачоў і слухачоў усмешку, вершы, з якімі я перамагаў на паэтычных слэмах.

Выданне аздоблена фотаздымкамі з тэатральна-мастацкіх акцый і перформансаў з удзелам Віктара Жыбуля.

zhybuldzicel-21vhl

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя