Віншаванне Брацтва праваслаўнай моладзі ў Польшчы



Шаноўнае Спадарства, Дарагое Радыё Рацыя,

Ад імя Брацтва Праваслаўнай Моладзі ў Польшчы шчыра вітаю Вас з новым годам і надыходным святам Раства Хрыстова. Жадаем усім Вам дабрыні ад Дзіцяці Хрыста – няхай заўсёды дапамагае Вам як ў асабістым, так і ў прафесійным жыцці.

Апошнім часам, разам з вядомым на беларускай сцэне Беласточчыны гуртам Dobryje Grajki, мы запісалі калядку. Пры Вашай дапамозе хочам падзяліцца нашай святочнай радасцю з жыхарамі цэлага Падляшша. Будзем Вам вельмі ўдзячныя, калі наша калядка магла б прагучаць у Вашым эфіры. Праўда, гэта песня на украінскай мове, але думаю яна зможа знайсці у Вас сваё месца – на прыклад падчас святочнага або шчодра-вечаровага Канцэрту Пажаданняў.

Запрашаем Вас таксама сачыць за арганізованымі нашым Брацтвам мерапрыемствамі, падчас якіх не будзе недахопу беларускіх элементаў. Патрэбныя інфармацыі можаце заўсёды знайсці на нашым сайце у Фейсбуку: Bractwo Młodzieży Prawosławnej w Polsce.

З найлепшымі пажаданнямі,

Рыгор Гарбуз/Grzegorz Garbuz,

Намесьнік старшыні Брацтва Праваслаўнай Моладзі ў Польшчы