Віншуем Уладзіміра Хільмановіча!
Калегі віншуюць супрацоўніка Беларускага Радыё Рацыя, грамадскага дзеяча і краязнаўцу Уладзіміра Хільмановіча з уступленнем у Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Уладзімір Хільмановіч – аўтар кнігі “Беларускае золата”, вядомы краязнаўчымі даследваннямі Гарадзеншчыны, аўтарскай перадачай і блогамі на Беларускім Радыё Рацыя.
25 чэрвеня Уладзімір Хільмановіч стаў сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў
Калектыў Беларускага Радыё Рацыя жадае Уладзіміру Хільмановічу плёну і творчых поспехаў!
Беларускае Радыё Рацыя
