Віртуальны Універсітэт Залатога Веку запрашае на лекцыі па гісторыі Беларусі



З гэтага курсу вы даведаецеся шмат цікавага пра гісторыю нашай краіны, больш глыбока пазнаёміцеся з гістарычнымі асобамі, якія ўплывалі сваёй дзейнасцю на развіццё будучыні і пакінулі ў гісторыі свой значны след.

Вас чакаюць новыя адкрыцці і цікавыя факты пра гісторыю роднага горада, пра гістарычныя святы і абрады беларусаў, пра “крымінальную” гісторыю роднага краю. І ўсё гэта – у цікавай разняволенай форме, у цікавай кампаніі людзей рознага ўзросту.

Курс пачнецца 24 лістапада і будзе праходзіць па серадах (пачатак а 18 гадзіне).

Праграма курса:

24 лістапада, 18:00 – Гродзенскі Стары замак: тады і цяпер.

1 снежня, 18:00 – Гісторыя старадаўніх святаў беларусаў.

8 снежня,18:00 – Гродзенскі крыміналітэт у 19 стагоддзі: гвалты, дзебошы, рабаўніцтвы і прастытуцыя.

15 снежня,18:00 – Тры паўстанні нашчадкаў Рэчы Паспалітай: 1794, 1830 і 1863.

Каб далучыцца да сутрэчы, запоўніце, анкету на старонцы па спасылцы.

Кіраўніцтва Універсітэта Залатога Веку