Віталь Гуркоў стаў госцем менскіх курсаў “Мова Нанова”



Пра сакрэты тайскага боксу на чарговых занятках “Мова Нанова” у сталічным клубе “Грай” распавядаў шматразовы чэмпіён свету ў гэтым відзе спорту Віталь Гуркоў:

Калі вы ведаеце, што такое бокс, то кікбоксінг – гэта тое самае, але можна яшчэ і нагамі біць. А тайскі бокс – гэта калі можна біць ужо локцямі і каленьмі. І можна крышачку дужацца і рабіць барацьбу ў клінчы. Зараз у нас у краіне гэта, я так лічу, вельмі папулярна. І  з кожным годам робіцца ўсё больш папулярней, даволі часта праходзяць розныя падзеі.  

Віталь Гуркоў у паўсядзённым жыцці карыстаецца беларускай мовай і не хавае сваёй грамадзянскай пазіцыі. Праз гэта ў яго раней здараліся непаразуменні з афіцыйнымі ўладамі.  

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск