„Віцебскі лістапад” сёлета пачаўся з візуальнай часткі



У Віцебску адбыўся XXXI фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад-2017». Папярэдне на конкурс паступілі заяўкі ад удзельнікаў з 10 краін. На віцебскую сцэну выйшлі прадстаўнікі Азербайджана, Беларусі, Германіі, Канады, Латвіі, Нідэрландаў, Расеі і Украіны.

Сёлета фестываль стаў адкрытым таксама для паэтаў, мастакоў і перформераў. У выніку адбылася змена не толькі ў афіцыйнай назве, але таксама ў традыцыйны конкурс уключаны новыя намінацыі.

Упершыню ў рамках фестывалю адбыліся і мастацкія выставы. У самай вялікай выставачнай прасторы горада, у фае канцэртнай залы „Віцебск”, з гледачом «гаварыла» форма – авангардныя скульптуры славутага віцебскага мастака Васіля Васільева і габелены і малюнкі па лёну (у тым ліку і аўтарская ільняная калекцыя жаночай вопраткі) полацкай мастачкі Таццяны Козік.

Арганізатары фестывалю наладзілі цікавае ўрачыстае адкрыццё візуальнай часткі “Віцебскага лістапада”.

Беларускае Радыё Рацыя