“Вочы” у гарадзенскім клубе “Rock Star”



Музычны праект “Вочы” выступіў у гарадзенскім клубе “Rock Star”. Паўтарагадзінная праграма пад назвай “Уваход Вольны” складалася з ужо вядомых твораў з альбому “Вочы Адчынены”, а таксама з некалькіх новых твораў.

Пра выступ распавядае вакаліст гурта Юры Дубовік:

– Найперш радуе публіка на канцэртах. Яна свая. Яна такая родная. Па другое, гук – ён акустычны, ён адпавядае атмасферы. Таму для мяне невялікія клубы лепш, чым стадыёны. Але і стадыёны таксама добра.

У планах гурта на 2017 год выступы не толькі ў Гародні, дзе цягам апошніх тыдняў ўжо адбыліся два канцэрты, а таксама сольныя выступы ў іншых гарадах Беларусі. Юры Дубовік адмыслова для гэтага звольніўся з працы,  каб 2017 год прысвяціць гурту, яго  новым запісам і выступам.

Беларускае Радыё Рацыя