VOKA правядзе трансляцыю фіналу буйнога кібертурніру па-беларуску



На VOKA 13 чэрвеня адбудзецца першая кіберспартыўная трансляцыя на беларускай мове: відэасервіс пакажа фінал аднаго з найбуйнейшых турніраў па Dota 2 — WePlay Animajor 2021.

Стрым пачнецца ў 19:00. А для жадаючых у гэты ж дзень будзе арганізаваны сумесны прагляд трансляцыі на вялікім экране адной з мінскіх рэстарацый.

Весці трансляцыю будуць выпускнікі Школы кіберспартыўных каментарараў. Размаўляць адзін з адным і з гледачамі і расказваць аб ходзе вырашальнай гульні яны будуць па-беларуску. Як вызначыцца лёс дзвюх мацнейшых каманд і якая з іх заваюе перамогу? Гледачы VOKA даведаюцца аб гэтым у рэжыме рэальнага часу.

WePlay Animajor 2021 праходзіць у Кіеве з 2 па 13 чэрвеня. Яго ўдзельнікі — 18 топавых саставаў па Dota 2 з усяго свету: па чатыры каманды прадстаўляюць Еўропу і Кітай, па тры — СНД і Паўднёва-Усходнюю Азію і па дзве — Паўночную і Паўднёвую Амерыку. Агульная сума прызавых, якую падзеляць паміж сабой уладальнікі першых васьмі месцаў, складае 500 тысяч долараў ЗША.

Каля сваіх экранаў далучыцца да трансляцыі могуць усе жадаючыя. А самыя адданыя фанаты кіберспорту і Dota 2 змогуць сабрацца ў рэстаране Rib Raw па вул. Гікалы, 7 у Мінску, каб разам заўзець за ўдзельнікаў гранд-фіналу і ўбачыць, як вызначыцца пераможца, на вялікім экране і ў кампаніі аднадумцаў.

Трапіць на прагляд можна пасля рэгістрацыі па спасылцы ў групе VOKA Gaming у сацыяльнай сетцы ВКонтакте.

Паводле прэс-рэлізу