Вольга Бубіч: Мая фотакніга – спроба праз мастацтва застацца сабой
Беларуская фатограф і фотакрытык Вольга Бубіч прадставіла ў Батумі свой праект і фотакнігу „Мастацтва (не) памятаць”, прысвечаную зменлівай прыродзе памяці, цэнзуры і спробам мастацтва дапамагчы нам застацца сабой.

Пра праэкт і гісторыю яго стварэння распавядае Вольга Бубіч:
– Над праектам я пачала працаваць у лютым 2021 года, калі я аказалася ў мастацкай рэзідэнцыі ў Швецыі. Ідэя насамрэч узнікла зусім спантанна на фоне падзей, якія адбываліся. Яны тычыліся выкрэслівання, знішчэння, сцірання пэўных рэчаў з нашай рэальнасці, якія былі звязаныя з выкарыстаннем пэўнай палітры, і бела-чырвоных колераў.

Героямі кнігі сталі каля 30 чалавек з Беларусі і па словах Вольгі яна выбірала людзей выпадкова:
– Першымі я прапанавала сваім знаёмым, далей прапаноўвала ім спытаць сваіх знаёмых, якія хацелі б паўдзельнічаць у такім праекце. Я не хацела сутыкацца з нейкімі сотнямі лістоў і прапаноў. Мне хацелася б, каб гэта хутчэй быў роўнабягучы, натуральна развіваючыся ланцужок кантактаў.
Кніга пакуль выйшла як сігнальны асобнік і дзяўчына шукае друкарню, каб зрабіць нават невялічкі наклад за свае грошы. Падрабязна пра кнігу можна даведацца праз прома-ролік на ютубе:
Беларускае Радыё Рацыя