„Вольныя Купалаўцы” выступяць са сваёй праграмай на фестывалі „Тутака”



„Вольныя Купалаўцы” плануюць паказаць сваю праграму „Я гавару” на фестывалі „Тутака” пад Беластокам. Цыкл песень на словы сучасных беларускіх паэтаў прагучыць перад публікай упершыню. Відэавэрсія „Я гавару” была прэзентаваная летась на youtube-канале купалаўцаў.

Гаворыць адзін з аўтараў праекту, акцёр Міхась Зуй:

Мы пасля таго, як сыйшлі з тэатра фізічна, шукаем такія варыянты, не тое, што нехта камусьці штосьці сказаў, што ты будзеш рабіць гэта, а была творчасць. Гэта і стварыла такі праект – кожны прыносіў і тэксты, і мелодыю нават часам цалкам. Я спадзяюся, што ўсё атрымаецца, і можа не ўсе ўдзельнікі гэтага праекта з розных акалічнасцяў, але жыўцом гэты праект прагучыць тут.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Фэстываль абуджаных беларусаў „Тутака” пройдзе 15-17 ліпеня ва ўрочышчы Барык непадалёк ад польска-беларускай мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]