Восеньскі салон-2020: актуальнае мастацтва без цэнзуры



6-ы Восеньскі салон адкрыўся ў Менску і прадставіў актуальныя працы маладых творцаў з Беларусі. Адбор работ на выставу-продаж цэнзура не закранула.

Акалічнасці распавёў куратар салону Аляксандр Зіменка:

– Амаль чвэрць удзельнікаў – гэта новыя імёны, якія першы раз прадстаўлены на Восеньскім салоне. Мы размаўлялі напярэдадні адбору пра тое, што гэтыя творы, у першую чаргу, павінны быць сапраўды творамі мастацтва. Калі гэта цікавае выказванне, калі гэта сапраўды мае мастацкую вартасць, то яно будзе. Але шчыра кажучы не было ніякага ціску ні з якога боку, каб нешта выстаўляць ці не выстаўляць. Але што будзе далей, потым пабачым.

Частка сродкаў, атрыманых на Восеньскім Салоне-2020 за продаж твораў, будзе пераведзена на карысць Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям „Шанс”. Выстава працуе штодня ў сталічным Палацы мастацтваў.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Менск