„Vuraj” прэзентаваў у Менску альбом „Літо”



Гурт „Vuraj” прадставіў у Менску свой новы альбом „Літо”. Вялікі канцэрт адбыўся ў клубе „ОК16”.

Сродкі на альбом збіраліся на платформе „Улей”. Пра запіс альбому, які цяпер стаў даступны шырокай публіцы на кампакт-дысках, гаворыць гітарыст гурта Іван Арцімовіч:

– Грошай не хапіла, таму дакладвалі свае, бо хацелі зрабіць якасны прадукт. Людзі ў нас паверылі, мы паверылі ў сябе і вырашылі, што трэба рабіць. Адказнасць вялікая, бо мы ехалі на Захад, дзе ўсё на больш высокім узроўні. Гукарэжысёр з двума намінацыямі на „Grammy”, плюс да гэтага яшчэ вельмі абмежаваныя па часе былі. Мы не маглі зрабіць, на наступны дзень прыйсці паслухаць на “свежае вуха”, сказаць, што нам нешта не падабаецца і перапісаць. Мы лічым, што ў той час, што ў нас быў, мы зрабілі максімум.

Таксама на сцэну выйшлі гурт „Вытокі” з Палесся і фальклорны квартэт „Рада” з Менску. Цяпер гурт „Vuraj” на некаторы час возьме творчы адпачынак.

[Not a valid template]

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота Юліі Алейчанкі