Вячаслаў Мартысюк: Слоўнік Насовіча прайшоў праверку часам



У Менску 18 лютага пройдзе прэзентацыя электроннага перавыдання „Слоўніка беларускай мовы” Івана Насовіча для шырокага кола чытачоў.

Пра каштоўнасць слоўніка кажа ўдзельнікі праекту, мовазнаўца Вячаслаў Мартысюк:

– Слоўнік Насовіча, які выйшаў у свет у 1870 годзе ў Пецярбургу, быў на той час сапраўднай падзеяй у культурным жыцці бларускім ды не толькі беларускім. Бо гэта быў найбольшы і найдасканалейшы слоўнік на той час. У ім, у асноўнай частцы, зафіксавана 30 тысяч слоў, якія Іван Насовіч збіраў у асноўным у Магілёўскай губерніі, а таксама ў Менскай, Віленскай і Гарадзенскай.

Прэзентацыя электроннага перавыдання Слоўніка Насовіча адбудзецца а 14.30 у Бібліятэцы Акадэміі навук (Менск, вул. Сурганава 15). Таксама будзе весціся анлайн-трансляцыя мерапрыемства:   

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: fb-суполкі «Слоўнік Насовіча»