“Вядзьмар” Анджэя Сапкоўскага: герой крызіснага часу



Пяцікніжжа пра “Ведзьмара” Анджэя Сапкоўскага паступова пачынае напаўняць беларускі літаратурны рынак. Дзве першыя кнігі сагі ў перакладзе на беларускую мову прадставілі падчас “Месяца польскай літаратуры” у Менску.

Пра ролю героя кажа польскі літаратуразнаўца Пётр Жолундзь:

– Не толькі для таго, што нейкі герой з ніадкуль прыходзіць і вырашае справы і знікае. Але таксама для таго, што кніга Анджэя Сапкоўскага прапануе нам не верыць у вядомую нам праўду і ставіць пытанні ўладзе, ці вядомыя нам усе аспекты жыцця штодзённага, якія падаюцца нам знаёмымі.

Сёлета беларускамоўны пераклад кнігі Анджэя Сапкоўскага “Вядзьмар. Апошняе жаданне” атрымаў прэмію Карласа Шэрмана як найлепшы пераклад прозы за мінулы год.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск