Вялікая пяснярка-княгіня



Да 180-годдзя польскай пісьменніцы Марыі Канапніцкай (1842-1910).

Беларускія паэты ёй прысвяцілі шмат сваіх вершаў. А калі пісьменніцы не стала, Янка Купала пісаў:

А з мільёнаў грудзей набалелых

Плысці ўздох з веку ў век не пакіне

Па заступніцы ўсіх нешчаслівых,

Па вялікай пяснярцы-княгіні.

Марыя Канапніцкая была родам з Сувалак. З 1902 года жыла ў Галіцыі. У 20 гадоў Марыя выйшла замуж за Яраслава Канапніцкага. Сям’я Канапніцкіх была звязана з паўстаннем 1863 года. Баючыся пераследу, сям’я Канапніцкіх з’ехала ў Германію і вярнулася на Бацькаўшчыну ў 1865 годзе пасля аб’яўлення амністыі.

Марыя Канапніцкая часта наведвала Беларусь, у прыватнасці, Піншчыну і Гародню. Пабываўшы ў Гародні, пісьменніца пісала: “Тое, што там народзіцца калісьці ў народным асяроддзі, не будзе Польшчай або Літвой, але Беларуссю”.

Яе творы былі шырока вядомы на Беларусі. Ды і Марыя Канапніцкая падтрымлівала беларускую літаратуру, яе эстэтыка ўздзейнічала на творчасць Фрацішка Багушэвіча, Янкі Лучыны, Адама Гурыновіча. З традыцыямі Марыі Канапніцкай звязана паэзія Янкі Купалы і Якуба Коласа.  

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]