Вялікая сінагога ў Ружанах амаль разбурана



Паглядзіце на гэтыя здымкі, на якіх адлюстраваны будынак сінагогі ў Ружанах напачатку XXI стагоддзя і сённяшні выгляд будынку.

Так выглядала сінагога ў Ружанах у пачатку ХХI cагоддзя

Сінагога ў Ружанах знаходзіцца ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Яна была пабудавана ў канцы XVIII стагоддзя саксонцам Самуэлем Бэкерам – прыдворным архітэктарам магнатаў Сапегаў. Гэты выдатны архітэктар узвёў, перабудаваў і запраектаваў таксама шэраг будынкаў у Зэльве, Дзярэчыне, Вільні, Высокім. Самуіл Бэкер быў першым дойлідам эпохі класіцызму ў нашым краі. Гэта ён для Сапегаў пабудаваў і запраектаваў амаль усе Ружаны. Сярод іх была і сінагога, якая сёння амаль разбурана, захаваліся толькі голыя сцены. Але і яны месцамі разбітыя. Даху, які быў 10-15 гадоў таму, у сінагогі ўжо няма – усё згніла, раскідана, павалена. Нават цяжка сказаць, ці можна ўжо выратаваць гэты стары цудоўны помнік. Стан яго жахлівы звонку і ўнутры.

Толькі прыгожая шыльда на развалінах папярэджвае: “Прычыненне шкоды караецца па законе”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Ружаны

Фота аўтара