Вялікі канцэрт гурта Dzieciuki у Гомелі



Гарадзенскія Dzieciuki 8 ліпеня выступяць з вялікім канцэртаў у гомельскім бары «Кватэрнік»

Для выступу ў Гомелі ў музыкаў падрыхтавана адмысловая праграма і з Менску будзе арганізаваны аўтобусны тур.

Пра будучы выступ распавядае вакаліст гурта Алесь Дзянісаў:

На такіх канцэртах у Беларусі, калі нам даюць магчымасць выступіць, то мы граем усё. То бок, мы цалкам зайграем новы альбом, стары альбом, некалькі новых песень, якія нарадзіліся пазней. Ніякіх прэм’ер не будзе, бо мы вырашылі, што новых песень да выхаду альбома больш гледачам паказваць не будзем. Гомельскі канцэрт таксама цікавы тым, што з намі будзе граць гурт «Ня варта» з Мазыра. Такія беларускамоўныя скінхэды. Класны гурт.

Пасля гомельскага канцэрту музыкі едуць запісваць песню для музычнага праекту «(Не) расстраляная паэзія», а праз тыдзень музыкаў чакаюць ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]