Вяскоўцы Слонімшчыны на старых фотаздымках (1940-я—1950-я гады)
Яшчэ нядаўна закончылася вайна. Яшчэ не ўся ліквідавана прыватная ўласнасць. Вяскоўцаў сілай заганяюць у калгасы… Але людзі жывуць, працуюць, сумуюць і радуюцца.
Раздзел зямлі, 1940-я гады.
Яны вераць, што заўтра ў іх вёсках будзе жыць лепш, чым сёння. Так ім кажуць па радыё, пра гэта пішуць газеты, распавядаюць агітатары.
Маладыя праллі з вёскі Махначы.
Вяскоўцы па-ранейшаму ткуць кросны, прадуць, вырабляюць аўчыны, аруць поле, жнуць. Жыццё працягваецца…
Сям’я Крупнік на жніве, канец 1940-х гадоў.
Некалькі старых фотаздымкаў з прыватных архіваў з жыцця вяскоўцаў Слонімшчыны нагадваюць пра той няпросты час 1940-х-1950-х гадоў.
Аратыя з вёскі Хадзявічы, пачатак 1950-х гадоў.
Васіль Бурсевіч у Чамярах чытае „Калгасную праўду”, 1958 г.
Выраб аўчыны, вёска Старая Перавалока, 1948 год.
Кастрамская парода быкоў Сакол у вёсцы Вялікая Кракотка, 1957 год
Нарыхтоўка шышак у вёсцы Махначы, 1945 год.
Распілоўванне бярвенняў на дошкі, вёска Старая Перавалока, 1949 год.
Селянін з вёскі Вострава Мяфодзій Юрык, 1948 год
Аксана Шпак. Беларускае Радыё Рацыя
