Беларускі вязень стаў пераможцам конкурсу праваслаўнага іканапісу



Вязень з аршанскай папраўчай калоніі №8 перамог у конкурсе праваслаўнага іканапісу «Канон», – паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.

Конкурс праводзіцца сярод асуджаных у рамках агляду рэлігійнай дзейнасці асоб, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення і абмежавання волі.

Выніковае пасяджэнне журы прайшло ў Маскве. Ад Беларусі ў яго складзе быў старшыня Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускай праваслаўнай царквы святар Георгій Лапухоў.

Журы вывучыла творы іканапісу, якія прыйшлі з Беларусі, Казахстана і Расеі. Прызавое месца першай ступені і званне лаўрэата атрымаў аршанскі вязень. Пераможцу ўзнагародзяць блаславёнай граматай Сінадальнага аддзела Рускай Праваслаўнай Царквы па турэмным служэнні.

Беларускае Радыё Рацыя