Выйшаў аўдыёзборнік удзельнікаў Майстэрні крэатыўнага пісьменства



Аўдыёзборнік “12”, у які ўвайшлі творы маладых удзельнікаў Майстэрні крэатыўнага пісьменства, што ладзіў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, прэзентавалі ў сталічным музеі Максіма Багдановіча.

Кажа адзін з кіраўнікоў Віктар Марціновіч

– Калі ўлетку ўзнікла ідэя правесці ў Вільні літаратурную майстэрню, сустрэцца з маладымі творцамі і папрацаваць разам, пасля напісаць нешта разам і пасля гэта выдаць, я адразу вельмі ўзрушыўся. Мне падалося, што гэта можа парушыць тыя канвенцыі, якія сёння ёсць. Я быў аўтарам ідэі назвы. Назвы, якая, бачыце, адсылае нас да “Новага Запавету”. “12” – гэта шмат што кажа нам пра вучнёўства.

Аўдыёзборнік “12” змяшчае ў сабе творы дванаццаці маладых аўтараў – удзельнікаў Майстэрні крэатыўнага пісьменства, што прайшла летась у Вільні пад кіраўніцтвам літаратараў Віктара Марціновіча і Ксеніі Шталянковай.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск