Выйшаў чарговы нумар „Гарадзенскага Гадавіка”



Прэзэнтацыя і сустрэча з аўтарамі ІV нумару часопіса “Гарадзенскі Гадавік” прайшла ў Гародні. Яго рэдагуе вядомы даследчык з Кракава Юры Гардзееў, часопіс цалкам прысвечаны археалагічнай спадчыне Гародні.

20161215_183406

Што было крыніцай натхнення гарадзенскіх будаўнікоў ХІІ стагоддзя? Як паўплывалі на выгляд гораду балгарскія дойліды? Што каштоўнага выкрыла „рэканструкцыя” апошніх гадоў? І якую будучыню Гародні малявалі ў сваіх планах і мроях „западнарусы” ХІХ стагоддзя? Усё гэта ў новым нумары “Гарадзенскага Гадавіка-2016”. Пра выданне дзеліцца прафесар Алесь Краўцэвіч.

– „Гарадзенскі Гадавік” – гэта плён упартай метадычнай працы прафесара Юрыя Гардзеева, які працуе ў Ягелонскім універсітэце. Але не парывае сувязяў з Гародняй. Ён піша пра Гародню вельмі шмат і менавіта ў кантэксце беларускай гістарыяграфіі. Я, шчыра кажучы, скептычна адносіўся да гэтага прадпрыемства – назьбіраць столькі артыкулаў па адным горадзе, рэгулярна, гэта вельмі складана. А ён працягвае, гэта ўжо чацвёрты “Гадавік”. І памяць рана пайшоўшага з жыцця археолага Рыгора Акінчыца вартая была ўшанавання.

20161215_182318

Імпрэза прайшла ў Цэнты гарадскога жыцьця.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара