Выйшаў дакументальны фільм пра Міхалка і Brutto



На тэлеканале „Дождь” адбылася прэм’ера дакументальнага фільма пра Сяргея Міхалка і гурт Brutto.

[youtube id=”bJUcAQS4nv8″]

„Дождь” – адзіны тэлеканал, якому музыка дазволіў здымаць фільм пра сябе. Па словах аўтара стужкі Сяргея Ержанкова, глядач убачыць яго асабістае ўспрыманне героя:

„Гэта маё асабістае ўспрыманне героя. У кожнага яно рознае. Прыхільнікі ранняй творчасці запомнілі Міхалка іншым. Вясёлым клоўнам і вандроўным артыстам-трубадурам. Яго цела – тая самая маляванка з вясёлымі малюнкамі, маршрутная мапа падарожжаў вандроўнага артыста. У сваім фільме я паспрабаваў прачарціць траекторыю яго духоўных пошукаў. Тры жыцці, тры іпастасі, адсюль – разбітае на тры главы апавяданне. Тры прыступкі ініцыяцыі па Ніцшэ: вярблюд – як пераадоленне сябе, леў – як пераадоленне знешніх перашкод і дзіця – як пераадоленне самой прыроды, неўміручасць праз працяг роду”.

tvrain.ru