Выйшаў канверт, прысвечаны Міхасю Чароту
„Белпошта” выпусціла ў абарачэнне маркіраваны канверт, прысвечаны Міхасю Чароту (Кудзельку,1896-1938) – беларускаму паэту, празаіку, драматургу, публіцысту, грамадскаму і культурнаму дзеячу. Выданне канверта прымеркавана да 125-годдзя пісьменніка, юбілей якога будзе адзначацца 7 лістапада.
Канверт выйшаў 10-тысячным накладам. Яго падрыхтавала мастачка Святлана Цырулік. На канверце, акрамя вокладак кніг паэта і яго партрэта, мастачка змясціла паэтычныя словы:
Кінь саромецца мовы сваёй,
Зваць сябе беларусам пачні,
Папрацуй над сялібай сваёй,
А пасля з ціхатой адпачні!..
Гэта ўжо другі канверт, прысвечаны Міхасю Чароту. Першы быў выдадзены Белпоштай у 1996 годзе.
Яго аўтарам быў мастак Віктар Сташчанюк.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
