Выйшаў з друку „Гарадзенскі персанальны каляндар ад Алеся Госьцева”



„Гарадзенскі персанальны каляндар ад Алеся Госьцева” выйшаў у выдавецтве „ЮрсаПрынт”. Гісторыя Гародні ў здымках з вядомымі і дарагімі сэрцу людзьмі і будынкамі, якіх ужо няма разам з намі, – у падборках вядомага краязнаўцы.

Алесь Госьцеў згадвае, што некаторыя здымкі ён знайшоў непасрэдна за дзень да выдання календара.

– Гэты здымак вельмі хацелася паказаць, таму што ўслед за шыкоўным юбілеем Максіма Багдановіча, праз год, мы будзем адзначаць 125-ыя ўгодкі і Зоські Верас, яго знакамітай сяброўкі і выдатнага дзеяча беларускай культуры. Я асабіста быў знаёмы з ёй у апошнія яе гады жыцця. Ліставаўся з ёй. Ездзіў да яе. І вось аднойчы мы разам з Віктарам Какарэкам, вядомым нумізматам, ездзілі да яе і сфатаграфавалі.

20161223_124242

Каляндар ужо прадаецца ў некаторых кнігарнях, можна яго набыць і ў выдавецтве „ЮрсаПрынт”. Прыемна, што каляндар выйшаў па-беларуску.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя