Выйшаў з друку канверт, прысвечаны Тадэвушу Касцюшку
Калекцыянер, выдавец і шчыры аматар жыцця і дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі (1746-1817) Ігар Федасенка шмат робіць дзеля ўшанавання памяці нашага нацыянальнага героя.

Дзякуючы спадару Ігару пабачыў свет шэраг прыгожых паштовак, прысвечаных Касцюшку. І вось нядаўна з’явіўся канверт з нагоды 275-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкi.
Па словах Ігара Федасенкі, “юбiлейны год можна сказаць ужо на завяршэннi, але такiм чынам мы яшчэ раз адзначылi гэтую гадавiну, выпускам паштовага канверта накладам усяго 100 штук. У блiжэйшы час да канверта будуць выдадзены і паштоўкi. Акрамя канверта выраблены спецыяльны штэмпель да гэтай калекцыi. Але гэта яшчэ не апошнi сюрпрыз якi мы рыхтуем сёлета”.
Хто хоча набыць канверт з выявай Тадэвуша Касцюшкі, можа звяртацца ў мемарыяльны музей-сядзібу Касцюшкі ў Косаве.



Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
