Выйшаў зборнік вершаў і прозы на палескай мове



Зборнік вершаў і прозы на палескай мове Аляксея Дзікавіцкага ў нядзелю вечарам 17 кастрычніка прэзентавалі ў Музеі Малой Айчыны ў Студзіводах. ”Гэтая кніга – даніна павагі і майго шчырага захаплення маімі землякамі і іх жыццёвай філасофіяй” – казаў падчас прэзентацыі аўтар.

„Чым больш такіх кніжак, як „Ońde”, тым больш людзей зразумеюць, што гэтая мова дому і продкаў – гэта наймацнейшая рэч, на якой мы можам будаваць сваю тоеснасць”.

„Ońde” Аляксея Дзікавіцкага выйшла тыражом ў 500 асобнікаў. Мастацка аформлена графікам Уладзімірам Міхневічам, пад рэдакцыяй Валярыны Куставай. Чарговая прэзентацыя кнігі пройдзе ў Празе, потым у Луцку. Пакуль яшчэ, праз палітычную сітуацыю, аўтар не зможа здзейсніць сваёй мары – прэзентаваць кнігу на падворку бацькоўскай хаты ў Месткавічах на Пішчыне.

Беларускае Радыё Рацыя