Выйшла кніга Максіма Клімковіча „Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі”



У «Шкляной ляльцы» аўтар аб’яднаў скразным сюжэтам страшныя гісторыі дзіцячага гарадскога фальклору. Яны «не прычасаныя» крывадушным літаратурным маралізатарствам, паведамляе ПЭН-цэнтр.

Жорсткія сюжэты застаюцца такімі, якімі іх расказвалі і расказваюць адно аднаму самі дзеці. Гэта працяг даўняй літаратурнай традыцыі, закладзенай яшчэ братамі Грым, Шарлем Перо. У Беларусі яе працягвалі Ян Баршчэўскі («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях») і бліжэйшы нам па часе Ігар Сідарук («Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука»). Выданне змяшчае шмат ілюстрацый ад Мастачкі Алёны Махнач.

Кніга надрукаваная эксклюзіўным тыражом у 200 асобнікаў. Набыць можна на сайце выдавецтва.