Выйшла кніга пра царкоўныя званы Беларусі



Трэцяя запар кніга пра званы Беларусі „Колокольный звон – душа народа” стала вынікам плённай 18-гадовай працы даследчыцы-кампанолага Алены Шацько. Даследаванне званоў і званарскай традыцыі захапіла спадарыню Алену і стала часткай яе жыцця. А што стала самым нечаканым адкрыццём у працэсе шматгадовай работы:

– Канешне сустрэчы з людзьмі, іх аповеды пра званы, пра тое, як яны ахвяроўвалі на званы, што для іх абазначае гук званоў, як гэта важна ў іх жыцці. Усё жыццё чалавека вызначалася па звону. Самае цікавае, што ў шэрагу храмаў, як Заходняй Беларусі, так і Беласточчыны, захаваліся традыцыйныя званы, то бок традыцыйныя мелодыі, матывы, якія гучалі заўсёды.

Даследчыца спадзяецца, што яе навуковая дзейнасць не спыніцца і не будзе абмежаваная працай на тэрыторыі Беларусі. Цяпер спадарыня Алена хоча знайсці магчымасці для вывучэння праваслаўнай званарскай традыцыі Падляшша.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя