Выйшла манаграфія “Беларускі час”



Манаграфія “Беларускі час” аўтарства прафесара Святланы КульСяльверставай выйшла ў гарадзенскім выдавецтве “Юрса-Прынт”. На працягу многіх гадоў навуковец даследавала падлік часу і чым ён адрозніваецца ад іншых краін.

Кажа аўтарка:

–  Кніга заснавана на розных крыніцаў. І кола гэтых крыніц шырокае: ад мемуараў да летапісаў. Праглядзела ўсё, у тым ліку актавыя дакументы. Літаратуры па храналагічнай тэрміналогіі многа, але яна не асвятляе сістэму лічэння ў Беларусі. Нідзе няма – ні ў расейскай гістарычнай храналогіі, ні ў польскай, ні ва ўкраінскай. А ў нас была вельмі спецыфічная сістэма. І я сканцэнтравалася толькі на беларускім матэрыяле.

Як кажа Святлана Куль, кніга забяспечана метадычным дадаткам, у якім вызначана, як працаваць з формуламі ды табліцамі летазлічэння, а таксама для працы з сучаснымі датамі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара