Новае выданне «Расійска-беларускага слоўніка» Некрашэвіча—Байкова



Часопіс  Arche  перавыдаў «Расійска-беларускі слоўнік» Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова. Гэты моўны збор лічыцца найлепшым і найпаўнейшым расейска-беларускім слоўнікам міжваеннага часу, які з’явіўся ў 1928 годзе. Часопіс  Arche  першы раз перавыдаў гэты слоўнік у 2011 годзе, але ён імкліва разышоўся. Гаворыць рэдактар часопіса Arche Аляксандр Пашкевіч:

– У свой час слоўнік карыстаўся вялікім попытам, таму мы вырашылі яго перавыдаць. Гэтае выданне больш саліднае, бо папярэдняе было ў мяккай вокладцы, а гэтае – ў цвёрдай.

Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных новатвораў: перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота arche.by