Выйшла новая кніга паэта Андрэя Хадановіча



Лаўрэат прэміі Гедройца, беларускі паэт і бард Андрэй Хадановіч напісаў цыкл вершаў у новую кнігу “Фантомныя радасці”.

Андрэй Хадановіч

Кніга выдадзеная на дзвюх мовах – беларускай і польскай – у выдавецтве “Пагранічча”. У кнізе як раннія вершы паэта, так і вершы, навеянныя падзеямі 2020 – 21 гадоў, кажа Андрэй Хадановіч:

„Мы зараз жывем у сітуацыі, калі ў нас шмат усяго штучна адсечана, уся гэтая рэжымная сістэма працуе на разчалавечванне, разбеларушчванне. Я хапаюся за тое светлае, з чаго можна будаваць, умоўна кажучы, дом унутранай эміграцыі”.

 

Адам Паморскі

Паводле перакладчыка вершаў на польскую мову Адама Паморскага, новыя вершы, навеянныя беларускай трагедыяй апошніх часов, – гэта зусім іншыя вершы. У іх адбылося сталенне Андрэя Хадановіча як чалавека, так і паэта.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя