Выйшла новая кніга Віктара Стахвюка



“Подых тэмры” – такую назву мае найноўшая кніга Віктара Стахвюка – беларускага паэта, пісьменніка, грамадскага, палітычнага і культурніцкага дзеяча родам з Трасцянкі на Гайнаўшчыне.

Кніжка змяшчае ў сабе аўтабіяграрафічныя элемэнты, спалучаныя з філасофіяй аўтара. „Яе выключнасць у тым, што яна напісана на подляшша-рускай гаворцы”, – кажа сам аўтар.

– Гэта ёсць выключная мова! Таму, што гэта адзіная мова, у якой захаваліся дыфтонгі. Нідзе больш на славяншчыне такой мовы больш не захавалася. Ёсць, праўда, дзесьці каля Мурманска група людзей, тысячы дзве, якія ў паасобных славах карыстаюцца дыфтонгамі. І гэта ўсё. Наша мова выключная, старажытная!

Кніжка “Подых тэмры” Віктара Стахвюка выдадзеная Фондам “Музей Малой Бацькаўшчны” ў Студзіводах і тут адбудзецца яе першая прэзентацыя сёння, 20 лютага, а 15-ай гадзіне. Мерапрыемства прымеркаванае да Дня роднай мовы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]