«Выхаванне спевака» – кніга пра ўнікальныя народныя забавы, святы і песні
Ларыса Рыжкова падрыхтавала выданне метадычнага дапаможніка «Выхаванне спевака».
Пры гэтым у кнізе будуць тэксты ўнікальных народных забаваў, святаў і песень. Яе змест сапраўды беларускі, яе дух сапраўды нацыянальны. Так апісвае выданне кіраўнік установы «Tradycyja» Сяржук Доўгушаў.
– Вялікія прабелы і сапраўды не хапае такіх кніг. Менавіта па выхаванні дзяцей у беларускай традыцыі. А тут яшчэ гэта выхаванне і навучанне вуснай традыцыі. Такога зручнага выдання я не сустракаў, каб можна было ўзяць пагартаць, паглядзець ілюстрацыі, знайсці тэксты і гульняў, і гэтых песень. І, канешне, пазнаёміцца з методыкай самой Ларысы Рыжковай. Гэта шматгадовая практыка.
Ахвяраванні можна складаць на платформе «Улей». На дадзены момант на кнігу сабрана толькі 18% сродкаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: http://www.almanah-dzmuhavec.narod.ru
