Выстава «ART-Гародня 2014»



Выставай пад назвай «ART-Гародня 2014» галерэя “Крыга” падвяла вынікі трэцяга пленэра імя Жукоўскага. Удзельнікамі пленэра, які ладзіўся з 25-га верасня на Гарадзеншчыне, сталі мастакі з Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы.

Больш за два дзясяткі прадстаўленых працаў – гэта краявіды Гарадзеншчыны.

Пра пленэр распавядае старшыня гарадзенскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў, Мікола Бандарчук:

 – У гэтым годзе прыехалі новыя мастакі, якія раней не былі ў Гародні, і яны ў захапленні ад гораду – ад чысціні і архітэктуры гораду. 

Апрача Гародні мастакі наведалі Ліду і Малое Мажэйкава. Краявіды з гэтых мясцін таксама можна ўбачыць на выставе, якая будзе працаваць ў Гародні да 20-га кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя