Выстава да 100-годдзя Ізраіля Басава



“Прамудрасць збудавала сабе дом…” У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстава, прымеркаваная да 100-годдзя Ізраіля Басава.

Гаворыць куратар выставы Кацярына Ізафатава:

– Гэты мастак у савецкі час вырашыў рабіць тое, што ён хоча рабіць. У 70-80-я гады ён вельмі рэдка экспанаваўся. Але ў 90-х атрымаў другое нараджэнне. Ён зрабіў спрэсаваную выяву свету, дзе галоўным чынам ёсць такія тры  дамінанты. Гэта горад, гэта чалавек і гэта дрэва. Ніякія падзеі не паўплывалі на тое, каб ён маляваў нешта іншае.

Словы біблейскай прыпавесці, узятыя ў якасці назвы юбілейнай выставы, як мага дакладней характарызуюць жыццё і творчасць мастака.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск