Выстава да 500-годдзя Скарынавай «Малой падарожнай кніжкі» ў Менску



10 лютага ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава «Скрозь стагоддзі» да 500-годдзя «Малой падарожнай кніжкі» — першай кнігі, выдадзенай ва Усходняй Еўропе, у першай айчыннай друкарні.

Дата: з 10 лютага па 1 красавіка

Месца: галерэя «Атрыум», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116, Менск

У экспазіцыі — работы студэнтаў, магістрантаў і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, выкананыя ў тэхніцы высокага друку і камп’ютарнай графікі, напоўненыя эксперыментамі ў межах традыцыйных форм шрыфтавай графікі і эстэтыкай старажытнай першакрыніцы.

Усевалад Свентахоўскі, дэкан факультэта дызайну, аднавіў шрыфты па матывах скарынінскіх, стварыў наборы літар для высокага друку тыпаграфскімі фарбамі.

Андрэй Васiлеўскi, прарэктар акадэміі, на самаробнай паперы ўласнага гатунку распрацаваў факсiмiльныя адбiткі тытульных аркушаў выдання.

Дапаўняюць экспазіцыю выданні, прысвечаныя дзейнасці беларускага першадрукара, даследаванні «Малой падарожнай кніжкі» і факсіміле гэтага ўнікальнага зборніка для падарожнікаў.

[manual_related_posts]