Выстава да стагоддзя Інбелкульта ў Нацыянальнай бібліятэцы



У зале беларускай літаратуры (пам. 205) Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць выстава «Напрадвесні беларускай навукі», прымеркаваная да 100-годдзя з дня заснавання Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), першай у гісторыі Беларусі шматгаліновай навукова-даследчай установы, папярэдніка НАН Беларусі.

Дата: з 11 студзеня па 28 лютага

Месца: пр-т Незалежнасці, 116, Менск

На выставе экспануецца каля 150 выданняў, асноўную іх частку складаюць выданні Інбелкульта: «Беларуская навуковая тэрміналогія», «Беларускі архіў», «Апісанне Горацкага раёну», «Чатырохсотлецце беларускага друку», «Віцебскі краёвы слоўнік» М.І. Каспяровіча, «Говоры восточных уездов Гомельской губернии в их современном состоянии» П.А. Растаргуева, «Беларуская архітэктура ў ХІ—ХІІ ст.» М.М. Шчакаціхіна і шмат іншых.

Інстытут беларускай культуры быў заснаваны 30 студзеня 1922 года па ініцыятыве наркома асветы БССР Усевалада Ігнатоўскага, які і стаў першым прэзідэнтам гэтай установы. У розны час членамі Інбелкульта былі Я.Ф. Карскі, Я.Ю. Лёсік, І.Д. Луцэвіч (Янка Купала), К.М. Міцкевіч (Якуб Колас), С.М. Некрашэвіч, З.Ф. Жылуновіч, І.І. Замоцін, В.Ю. Ластоўскі, У.І. Пічэта, А.А. Смоліч і іншыя.

Уваход — па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

[manual_related_posts]