Выстава графікі Валерыя Славука ў Менску



19 красавіка ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі адбудзецца адкрыццё казачнай выстаўкі «Магія графікі», прымеркаванай да 75-годдзя мастака Валерыя Славука.

Дата: 19 красавіка

Час: 17.00

Месца: галерэя «Атрыум» (3 паверх), Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116, Менск.

Вас чакаюць неверагодныя ўвасабленні фальклорных персанажаў і фантастычныя сюжэты, кожны з якіх зачароўвае. Хто такі жэўжык? І як выглядаюць сапраўдныя беларускія злыдні?

Харызматычныя каты, казуркі, чараўнікі, дамавікі, волаты, русалкі, вадзянікі і шмат іншых фантастычных стварэнняў сустрэнуць вас на выставе.

Магія графікі Валерыя Славука — у яе загадкавасці, шматзначнасці, іроніі. Яна чаруе гледачоў і заклікае ўслед за аўтарам паглыбіцца ў магічны казачны свет.

Выстава працягнецца па 15 чэрвеня.