Выстава Леаніда Шчамялёва ў Менску



28 студзеня ў галерэі «Прадмесце» адкрылася выстава народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва «Майстар. Доўгая дарога».

Леанід Шчамялёў (1923, Віцебск — 2021, Мінск) — народны мастак БССР (1983), заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР (1982). Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Яго творы вылучаюцца свабоднай пластычнай манерай выканання з выкарыстаннем гучнага колеру і святлоценявых дынамічных эфектаў, адсутнасцю дэталізацыі, экспрэсіўнасцю.

Дата: з 28 студзеня па 20 лютага

Месца: галерэя «Прадмесце», вул. Інтэрнацыянальная, 25а, Менск

[manual_related_posts]