Выстава “Майстры польскага малюнка” ў Менску



Да канца верасня графічныя творы сусветна вядомых польскіх мастакоў будуць даступныя аматарам прыгожага ў Менску.

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі распачалася выстава “Майстры польскага малюнка”. Гаворыць дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў:  

– Я лічу, што гэта вельмі знакавая падзея, гэта  ўнікальная выстава 313 графічнах твораў польскіх мастакоў 19-20 стагоддзяў, сярод якіх такія выбітныя майстры як Ян Матэйка, Юліуш Косак, Міхал Эльвіра Андрыёлі ды іншыя. Гэта выстава дае магчымасць далучыцца да высокага майстэрства польскіх аўтараў.

Экспазіцыю выставы склалі графічныя творы са збораў Падляшскага Музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках. У цырымоніі адкрыцця бралі ўдзел амбасадары Польшчы і Румыніі ў Беларусі.

 

Максім Каўняровіч. Беларускае Радыё Рацыя.   

Фота аўтара