Выстава мастака Алега Аблажэя ў Вільні



У Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча працуе выстава беларускага мастака і ілюстратара Алега Аблажэя.

Дата: з 23 лютага па 8 сакавіка.

Месца: Дом беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus g. 20, Вільня.

Алег Аблажэй — знакаміты беларускі мастак і ілюстратар. Ён нарадзіўся ў Наваградзкім раёне, а з канца сямідзесятых гадоў жыў у Вільні і памёр там у 2016 годзе.

Здаецца, у кожнай сямейнай бібліятэцы ў Савецкім саюзе быў ілюстраваны ім том Хэмінгуэя. Аблажэй не толькі ілюстраваў чужыя творы, але і напісаў сваю кнігу-казку «Красамоўнае сэрца», якую, вядома, сам жа і афармляў.

Выставу можна паглядзець, наведаўшы адну са шматлікіх імпрэз, якія ладзяцца ў Доме беларускай культуры і супольнасці, альбо напісаўшы арганізатарам.

[manual_related_posts]