Выстава, натхнёная стагоддзем УНОВІС, у Менску



Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае наведаць новы выставачны праект канкрэтна-канструктыўнага мастацтва «Constructio», прысвечаны стогадоваму юбілею УНОВІС.

Дата: 28 студзеня

Час: 18.00

Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, пр. Незалежнасці, 47, Мінск

Гэта куратарскі праект Галіны Васільевай, віцебскай мастачкі і даследчыцы, аўтаркі манаграфіі «Віцебскі авангард у дзеянні».

Першы праект канкрэтна-канструктыўнага мастацтва «Constructio» прайшоў у Віцебску ў 1993 годзе і пасля рэгулярна праводзіўся на розных выставачных пляцоўках: напрыклад, у 2007 годзе — у Маскоўскім музеі сучаснага мастацтва, а ў 2009-м — у нямецкім горадзе Рэбург-Локкум.

Праект «Constructio» аб’ядноўвае сучасных мастакоў у іх прыхільнасці да пэўнай сістэмы мыслення, звязанай з класічным авангардам, які ў іх творах даследуецца і трансфармуецца. Гэта своеасаблівая «гульня ў бісер». Гармонія і строгі адбор тут супрацьстаяць хаосу, экспрэсія саступае месца сузіранню, вычварнасць — гранічнай прастаце.

Constructio (лац. «пабудова») — гэта пабудова прасторы, заснаванае на энергіі колеру, формы, рытме геаметрычных плоскасцяў і аб’ектаў з выразнай структурай ліній.

Інсталяцыі, аб’екты, а таксама геаметрычныя абстракцыі Васіля Васільева, Галіны Васільевай, Аляксандра Малея, Уладзіміра Макаркова, Аляксандра Сляпава, Антаніны Фалей, Дзіны Даніловіч будуць прадстаўлены ў праекце «Constructio» ў НЦСМ. 

Выстава працуе да 20 лютага.

[manual_related_posts]